Сонца Нам Дапаможа

Сонца Нам Дапаможа

Я Нарадзіўся Тут, Lavon Volski, & Зміцер Вайцюшкевіч

Длительность: 3:52
Год: 2000
Скачать MP3

Текст песни

Над нашай зямлёю – неба
Пад нашым небам – зямля
На нашай зямлi трава i вада
I дрэвы, i промнi сьвятла
Нас гэта зямля нарадзiла
Яе малако мы пiлi
I ўсё, што ў жыцьцi дае нам сiлы
Ёсьць на нашай зямлi

Сонца нам дапаможа
Сонца нам дапаможа
Яно любiць нас

Дарэмна канкiстадоры
Сьпяваюць песьню вайны
Заваяваць наша сонца i зоры
Нiколi ня змогуць яны
Нас любiць калматае сонца
Нас любiць месяц сiвы
I сонца, i месяц дадуць
Нам моцы
Для нашае барацьбы

Сонца нам дапаможа
Сонца нам дапаможа
Яно любiць нас

Мiнуць у тумане стагодзьдзi
I сталь спарахнее ўшчэнт
А мы тут былi, i мы тут будзем
Пакуль iснуе гэты сьвет

Сонца нам дапаможа
Сонца нам дапаможа
Яно любiць нас