Сонца Нам Дапаможа
Я Нарадзіўся Тут, Lavon Volski, & Зміцер Вайцюшкевіч
3:52Сонца праменьне стужкай вузкай Ператкала помны вечар Край бацькоўскі, край мой беларускі Я табе кажу на разьвітаньне: ""Да спатканьня, да сустрэчы"" Я табе кажу на разьвітаньне: ""Да спатканьня, да сустрэчы"" Водар закінутага саду У небе зорка Мілавіца Таямніцы паркавых прысадаў Пэўна, неаднойчы на чужыне Будуць мроіцца і сьніцца Пэўна, неаднойчы на чужыне Будуць мроіцца і сьніцца Зноў залунае наш штандар Палыхне ўначы пажар І паходнаю трубой Зноў пакліча нас з табой на мужны бой Мая Радзіма - край адзіны Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня - шлях змаганьня Ростань на ростанях краіны Раніць думкі шлях абраны Прагне сэрца ў родныя мясьціны І Радзімы вобраз ажывае Растрывожанаю ранай І Радзімы вобраз ажывае Растрывожанаю ранай Дахі мястэчак, стрэхі вёсак Вежы замкаў і палацаў Гонкіх храмаў звонкі адгалосак Клічуць да сябе Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца Клічуць да сябе Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца Зноў залунае наш штандар Палыхне ўначы пажар І паходнаю трубой Зноў пакліча нас з табой на мужны бой Мая Радзіма - край адзіны Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня - шлях змаганьня Воі прагнуць волі Воля - сьвет і доля Броні звон ды коні Коні - кліч ""Пагоні"" Крочым з багны ночы З ночы шлях прарочы Зноў залунае наш штандар Палыхне ўначы пажар І паходнаю трубой Зноў пакліча нас з табой на мужны бой Мая Радзіма - край адзіны Да яго з выгнаньня Шлях вяртаньня - шлях змаганьня Золак, ахутаны туманам Далягляды ў барвах бэзу І гучаць нябёсныя арганы І жывуць у сэрцы І зьліваюцца ў гуках палянэзу І жывуць у сэрцы І зьліваюцца ў гуках палянэзу